- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

VIІІ Ружанцовы кангрэс у 30 год існавання Легіёну Марыі ў Беларусі «Марыя і ружанец у францішканскай духоўнасці» пройдзе ў Магілёве

[1]Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо Восьмага Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.

Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Марыя і ружанец у францішканскай духоўнасці». Пачуем канферэнцыі прадстаўнікоў трох галінак ордэна францішканаў і падзякуем Богу таксама за 30 гадоў існавання ў Беларусі Легіёну Марыі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў і легіянераў Марыі. Просьба аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў Кангрэса.

Праграма Ружанцовага кангрэса — 5 кастрычніка 2024 г. (Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4)

Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка. Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

Кантакты: айцец Раман Шульц ОР тэл.: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram), e-mail: schulzop@gmail.com