- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ў Гродне будзе прысвечаны фацімскім аб’яўленням

[1]1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.

Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці — «Марыя – наша Маці – аб’явілася дзіцяці».

Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых рэчаў, найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаваў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку.

Конкурс малюнкаў, маляванне на твары, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх — толькі некаторае з таго, што плануецца на сустрэчы.

Сярод таго, што рыхтуюць арганізатары, будзе магчымасць выканання сваімі рукамі маленькіх ружанцаў, якія можна будзе забраць з сабой.

Такім чынам арганізатары жадаюць заахвоціць дзяцей да адкрыцця каштоўнасці ружанцовай малітвы, аб якой 100 гадоў таму прасіла маленькіх пастухоў Найсвяцейшая Маці, а таксама наблізіць сутнасць Яе паслання, скіраванага да ўсяго свету.

На сустрэчу запрошаны ўсе дзеці Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам у малітве і забаве добра правесці час. Таксама арганізатары заклікаюць дзяцей з паасобных парафій да ўключэння ў праграму сустрэчы.

Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў на сцэне або мае іншыя арыгінальныя прапановы, які маглі б узбагаціць праграму мерапрыемства, прапануецца скантактавацца з арганізатарамі.

Больш падрабязная праграма Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці будзе пададзена пазней.

Агульная інфармацыя:

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.

Умовы ўдзелу:

• колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла ў Беларусі

• узрост удзельнікаў – да 14 гадоў

• павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей

• з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок.

Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу — арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl
(8 044) 460 61 40 (Velcom), (8 029) 784 05 72 (MTС)

grodnensis.by [2]