- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Відэакліп напярэдадні Пяцідзесятніцы запісала навагрудская моладзь

[1]Перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа моладзь з парафіі ў Навагрудку запрашае адкрыць сэрца на Трэцюю Асобу Божую праз малітву, якая мела месца ў крыпце імя Святога Дамініка і біскупа Віта, што ў касцёле Святога Арханёла Міхала.

Інтэнцыяй маладых вернікаў з’яўляецца просьба да Духа Святога аб супакоі ў сэрцах людзей і ва ўсім свеце. “Як дождж цёплы Твая любоў…” – своеасаблівы музычны падарунак для маладых вернікаў ад навагрудскай моладзі.

Дамінік Запаснік