- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віцебскі Карытас арганізаваў падарожжа на цеплаходзе для людзей з інваліднасцю

[1]У Віцебску 17 ліпеня 2025г. адбылося незвычайнае падарожжа, якое сабрала людзей з інваліднасцю з клуба Бэтэль на прагулку на цеплаходзе па рацэ Дзвіне. Гэта падзея – гэта не толькі магчымасць захапіцца прыгажосцю прыроды, горада, але таксама вельмі важны крок у інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадскае жыццё. Людзі з інваліднасцю маюць права на паўнавартасны ўдзел у культурных і забаўляльных мерапрыемствах. Плаванне на цеплаходзе дало ўдзельнікам магчымасць атрымаць асалоду ад свежага паветра, паразмаўляць паміж сабой, а таксама паспяваць песні пад гітару, зрабіць памятныя фотаздымкі.

Арганізатар мерапрыемства – Карытас Віцебскай дыяцэзіі.  Паколькі ўдзельнікі – гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, то для бяспекі і камфорту былі прадугледжаны спецыяльныя ўмовы: зручны доступ і валанцёры, гатовыя дапамагчы ў любой сітуацыі.

У падарожжы прыняло ўдзел 63 асобы, з гэтага 45 чалавек —  гэта людзі з рознымі формамі інваліднасці, якіх суправаджалі іх родныя і супрацоўнікі Карытас. Большасць з удзельнікаў упершыню магла адчуць радасць ад плавання па рацэ, што стала важным момантам для ўсіх. Сярод тых, хто ўпершыню адчуў гэтую радасць быў і важны госць – біскуп Алег Буткевіч — пастыр  Віцебскай дыяцэзіі.

[2]

Удзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі, што плаванне на цеплаходзе стала для іх гадзінай радасці, шчасця, захаплення і свабоды. Шчыры дзякуй дырэктару  Карытас кс. каноніку Віктару Місевічу за  цудоўны падарунак!  Гэтая падзея нагадвае, што кожны  чалавек, незалежна ад сваіх фізічных магчымасцей мае права на ўдзел у жыцці грамадства.

с. Марыя Шамовіч

Каритас Витебск нуждается в Вашей помощи. Чтобы поддержать нас, переведите, пожалуйста, пожертвование через систему «Расчет» (ЕРИП).

— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование

Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.