- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Верхнядзвінск: летнія канікулы парафіяльных дзяцей распачаліся паездкай на вадаспад

vadaspad3 [1]Першы дзень летніх канікул дзеці і моладзь верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі паездкай на вадаспад.

Канешне, гэта не быў сусветна вядомы прыродны цуд на рацэ Ніягара, а толькі невялікі вадаспад на рэчцы Вята ў Мëрскім раёне. Аднак для тых, хто любіць прыгожыя мясціны нашай беларускай прыроды – гэта таксама цікавае месца. Пацвярджэннем гэтага служыць вялікая колькасць спасылак на розныя артыкулы і старонкі ў інтэрнэце.

vadaspad2

Асаблівае ўражанне міёрскі вадаспад робіць на дзяцей. Колькі захаплення можна было пабачыць у дзіцячых вачах, калі яны назіралі за тым, як струмені вады спадаюць з вышыні перавышаючай рост чалавека і адчувалі моц і прыгажосць гэтай прыроднай з’явы. А колькі эмоцый выклікала «цялёпканне» у цёплай рачной вадзе?! Знайшліся нават такія ахвотнікі экстрыму, якія адважыліся перайсці рэчку па версе вадаспада!

vadaspad5 [2]

Таму нічога дзіўнага, што пасля наведвання гэтага цікавага месца, усе ўдзельнікі паездкі вярталіся дадому напоўненыя шматлікімі пазітыўнымі эмоцыямі.

Кс. Аляксандр Грыцкевіч, тэкст
Вольга Ляскоўская, Дзмітрый Ласько, фота