[1]3 красавіка 2026 года ў эфір тэлеканала «Беларусь 4 (Віцебск)» выйшаў спецыяльны выпуск праграмы «Вячэрні Віцебск», прысвечаны святкаванню Уваскрэсення Хрыстовага.
У праграме абмяркоўваліся асаблівасці святкавання Вялікадня ў Віцебскім рэгіёне, у тым ліку сямейныя традыцыі і падрыхтоўку святочнага стала. У цэнтры ўвагі былі падзеі Перадвелікоднага тыдня, асабліва Вялікая пятніца, дзень самага строгага посту і ўспаміны аб хросных пакутах Хрыста. Выпуск закрануў тэму падрыхтоўкі да галоўных набажэнстваў — ад Імшы Вячэры Пана да Светлага Уваскрэсення.
Запрашаем да прагляду!