- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў гродзенскай семінарыі

[1]У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Для семінарыстаў, якія рыхтуюцца да прыняцця пасвячэння, гэта быў асаблівы час, каб яшчэ раз задумацца над сваім жыццём, а найперш над сваёй верай.

У глыбейшым перажыванні гэтага часу будучым святарам дапамагаў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прывёў прыклады сведчанняў таго, як вера дапамагла знайсці выхад, здавалася б, у безвыходных з чалавечага пункту гледжання сітуацыях.

[2]

Святар падкрэсліў, што ўсялякія цяжкасці і перашкоды, якія сустракаюцца ў жыцці, не такія страшныя, калі перажываць іх з Богам: з Ім мы заўсёды знойдзем вырашэнне і надзею.

[3]

На заканчэнне духоўных практыкаванняў рэктар семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі падзякаваў рэкалекцыяністу за яго слова, прызначанае для ўдзельнікаў, а таксама за прыклад святарскай руплівасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі [4]
Фота: Аляксей Ціхан