- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Веліч святарскага паклікання. У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання

[1]8 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом у гэты дзень для семінарыстаў стаў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары.

Падчас духоўных практыкаванняў семінарысты мелі магчымасць паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, аднавіць першапачатковы запал служэння Богу і бліжняму, а таксама зрабіць адпаведны рахунак сумлення з таго, якое месца ў сэрцах будучых святароў займае Хрыстус. Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам святара навучэнцы яшчэ раз усвядомілі прыгажосць, сэнс і веліч свайго жыццёвага паклікання.

[2]

Семінарыйная супольнасць у найвышэйшай ступені ўдзячна кс. Юрыю за прысвечаны час, за шчырасць і прагненне дзяліцца з іншымі досведам асабістага спаткання з Хрыстом.

wsd.grodnensis.by [3]