- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

“Вечары для закаханых” будуць праводзіцца ў Мінску

[1]З 4 красавіка 2018 года пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца “Вечары для закаханых”. Пачатак у 19.00.

Сардэчна запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі. “Вечары для закаханых” — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. У “Вечарах” могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.

“Вечары для закаханых” — гэта 9 сустрэч, якія доўжацца 2 – 2,5 гадзіны і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах могуць браць удзел толькі абодва закаханых. Яны праводзяцца сужэнскай парай і святаром, аніматарамі руху “Сужэнскія Сустрэчы”.

Асноўным метадам працы на “Вечарах” з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі — у сваіх парах — маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Яны стараюцца зразумець, у чым сутнасць таямніцы шлюбу, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям’ю.

“Вечары” прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца адзін з адным без вызначанай даты вяселля, але сур’ёзна думаюць пра шлюб. У праграме “Вечароў” таксама могуць удзельнічаць пары закаханых, якія яшчэ не думалі пра шлюб, але жадаюць паглыбіць свае веды пра сужэнства і сям’ю.

Стварэнне сям’і – адказны працэс, звязаны з прыняццем сур’ёзных рашэнняў на ўсё жыццё. Праграма “Вечароў для закаханых” прапануе:

Вынікам “Вечароў” з’яўляюцца моцныя сем’і, дзе пануе любоў і згода, дзе сужэнцы слухаюць адзін аднаго, дзеляцца сабою, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовыя прабачаць.

Кантактны нумар для запісу на “Вечары”:

Іван +375 -29-140-84-56;

Алена +375-29-782-14-66.