- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

«Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін стартуюць у Беларусі ў красавіку

[1]Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да удзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Стартуюць у аўторак 16 красавіка.

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч, якія адбываюцца раз на тыдзень. Яны заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых «закаханых» адносін. Удзел у іх дае магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у штодзённым жыцці.

«Вечары…» дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь дзякуючы выкарыстанню прынцыпа дыялогу.

У сустрэчах будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Закаханыя таксама змогуць адкрыцца адзін аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у будучым сужэнскім жыцці.

Для каго створана праграмма «Вечароў для закаханых»?

Праграма «Вечароў» дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання маладых адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.

Анлайн фармат «Вечароў…» дае магчымасць браць у іх удзел, нават калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.

Чарговы цыкл сустрэч, мэта якіх — дапамагчы маладым людзям у для пабудове трывалых адносін, стартуе ў аўторак 16 красавіка ў 19.00.

Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон для запісу: +375 (29) 652 11 44

Некаторыя водгукі з мінулых вечароў: