- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Ва Урбанах адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі

[1]У парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у вёсцы Урбаны з 1 па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для браслаўскай моладзі. Удзельнічалі ў іх 22 асобы. Праводзіў рэкалекцыі кс. Уладзімір Шыдлоўскі.

У гэты час моладзь магла ўзбагаціць свае веды па святому Пісанню і катэхізісу. У гэтым ім дапамагала спадарыня Анжэліка Пілат, якая напрацягу трох дзён праводзіла для моладзі тэматычныя катэхезы.

Удзельнікі рэкалекцый таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з тэхнікай пісання ікон.

[2]

Спадарыня Юлія Сайкоўская правяла для ўдзельнікаў майстар клас па іх пісанню. Нягледзячы на тое, што моладзь прысвячала шмат часу на заняткі, яна яшчэ з ахвотай увечары сустракалася з Богам, схаваным у Найсвяцейшым Сакраманце, і аддавала Яму пашану ў песнях.

[3]

Як сведчылі ўдзельнікі рэкалекцый, гэта быў цудоўны час у незвычайным месцы.

waladarka.by [4]