[1]Ва ўрачыстасць абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі парафія святога Юзафа ў Макеўцы таксама адзначыла сваё патранальнае свята, паведамляецца на старонцы хрыстусоўцаў на Facebook. [2] Макееўка — буйны горад (600 тыс. насельніцтва) на Данбасе, суседні з Данецкам.
Парафія была заснавана 30 гадоў таму ксяндзамі хрыстуцоўцамі і на працягу многіх гадоў яны вялі ў ёй душпастырскую працу. З 2014 года парафію абслугоўваў адзіны рыма-каталіцкі святар Мікалай Пілецкі TChr, які застаўся на Данбасе. На жаль, з моманту пачатку ўзброенага канфлікту 24 лютага 2022 года кс. Мікалай не можа вярнуцца ў Данецк.
Таму адпуст ладзілі самі свецкія вернікі. Сабраўшыся на супольную малітву, парафіяне правялі Літургію Божага слова і падрыхтавалі святочны пасілак.









