- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Ва Украіне асвяцілі самую вялікую статую Хрыста Адкупіцеля

[1]На Гошыўскай гары была асвечана 12-метровая статуя Хрыста Адкупіцеля, з якой відаць увесь Трускавец (Львоўскай вобласць). Гэта копія падобная да славутай статуі Хрыста Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе «Голас Украіны».

Калі ў Бразіліі яна дасягае 39,6 метра, то ў Трускаўцы — утрая менш. Агульная вышыня скульптуры складае 12 метраў: вышыня фігуры Хрыста — дзевяць метраў, вышыня пастамента — тры метры. Статую Хрыста Адкупіцеля можна ўбачыць практычна з любой кропкі горада.

Самую вялікую статую Езуса Хрыста асвяціў біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яраслаў Прырыз.

[2]

Некалькі соцень жыхароў і гасцей Трускаўца сабраліся на гэтую ўрачыстасць, захоўваючы каранцінную дыстанцыю.

Скульптура ўзводзілася некалькі гадоў.

Па матэрыялах credo.pro [3] і my.ua [4]