[1]З 13 па 15 красавіка ў Баранавічах адбудуцца Усебеларускія рэкалекцыі цвярозасці.
Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне.
Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325-57-64 – Юрый Гапонік.
Адрас: Дом айцоў вербістаў, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.
Па матэрыялах grodnensis.by [2]