- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Урачыстасці ў Росіцы адбудуцца 6 і 7 жніўня

[1]Айцы марыяне шчыра запрашаюць 6-7 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам са сваімі вернікамі прынялі мучаніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны.

Важная інфармацыя:

Пятніца, 6 жніўня

20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам
21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец
22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
22.30 — святы Ружанец, споведзь

Субота, 7 жніўня

0.00 — урачыстая Святая Імша
2.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
3.00 — Росіцкі Крыжовы шлях
5.00 — малітва праслаўлення
7.30 — Літургія Усходняга абраду
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці