[1]13 жніўня ў касцёл у Любчы былі ўрачыста ўнесеныя рэлквіі Святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага (Малой Арабкі). Абрад урачыстага ўнясення здзейсніў манах кармеліт а. Аляксандр Стока.
На ўездзе ў Любчу сустрэць рэліквіі сабраліся шматлкія вернікі і госці, сярод якіх былі і мясцовыя вернікі праваслаўнага веравызнання, якія пасля сустрэчы рэліквій прайшлі да храма ўрачыстай працэсіяй пад спеў гімнаў праслаўлення і акампанемент духавога аркестра.
У казанні айцец Аляксандр Стока засяродзіў увагу на вельмі пакутніцкай гісторыі жыцця Малой Арабкі і тым, што яе сэрца было заўсёды напоўнена любоўю і ўдзячнасцю да Езуса. Яна мела ласку пабожнасці, асабліва ў дачыненні да Духа Святога і таму некаторыя называюць Малую Арабку Яго сяброўкай.
Пасля ўрачыстай Эўхарыстыі вернікі мелі магчымасць ушанаваць рэліквіі гэтай вялікай святой, якую яны маюць як заступніцу касцёла і самой Любчы.