- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Уплыў ружанца на псіхічнае здароўе

[1]Некаторыя псіхолагі-кансультанты выкарыстоўваюць кагнітыўную тэрапію; іншымі словамі, яны дапамагаюць людзям лепш зразумець кірунак свайго мыслення, выяўляючы негатыўныя думкі і замяняючы іх пазітыўнымі. Такім чынам чалавек атрымлівае больш аптымістычны погляд на жыццё і свет. Малітва на ружанцы і ружанцовыя медытацыі спрыяюць пазітыўнаму мысленню і дапамагаюць нашаму розуму больш злучацца з Богам.

Рэгулярна молячыся ружанец, чалавек адчувае значнае паляпшэнне свайго агульнага псіхічнага здароўя, а менавіта:

Уплыў ружанца на духоўнае здароўе

Уплыў на людзей, якія моляцца ружанец, даволі значны. У дадатак да 15-ці абяцанняў шанавальнікам ружанца штодзённая ружанцовая малітва дае нам велізарны духоўны рост. Магчыма, вы чулі, як людзі розных рэлігій гавораць пра большую свядомасць. Што менавіта гэта азначае? У асноўным набываць свядомасць азначае атрымліваць большае ўяўленне пра сябе, а таксама пра людзей свайго асяродку. З лепшым разуменнем сваёй уласнай істоты дасягаецца павышанае пачуццё самасвядомасці. У выніку вы становіцеся больш далучанымі да Бога і Яго святой волі.

Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады многіх духоўных пладоў, якія атрымліваюць тыя, хто рэгулярна моліцца на ружанцы:

Уплыў ружанца на цялеснае здароўе

Святар, псіхолаг і нават навуковец згадзяцца з тым, што існуе глыбокая сувязь паміж нашым розумам і функцыянальнымі фізічнымі магчымасцямі нашага цела. У той час як сувязь паміж целам і розумам да гэтага часу ў значнай ступені не даследаваная, было праведзена некалькі кантраляваных даследаванняў, якія паказваюць тэрапеўтычную каштоўнасць малітвы і медытацыі. Паколькі ружанец выкарыстоўваюць як малітву і медытацыю, вы можаце зразумець, наколькі эфектыўнай яна можа быць для аздараўлення фізічных хваробаў.

Вось найбольш распаўсюджаныя формы аздараўлення, звязаныя з ружанцовай малітвай і медытацыямі:

ave-maria.by [2]