- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Украіна: Маленькі эрудыт з вялікім багажом ведаў па Бібліі

[1]Удзельніца ўкраінскага шоў «Лепш за ўсіх» 6-гадовая Рэната Краўчук з сяла Лышчэ Валынскай вобласці (Украіна) ведае Біблейскія гісторыі як свае пяць пальцаў.

Нават чытаць у два з паловай гады яна вучылася па Бібліі! З тых часоў — запазычыла з Кнігі Кніг шмат цікавага: яна ведае прыпавесці, імёны біблейскіх персанажаў — прарокаў, цароў, іх жонак, а таксама назвы рэк, гарадоў, гор, пустыняў, дзе адбываліся апісаныя падзеі.