[1]Пра з’яву вяртання ў Касцёл тых католікаў, якія пакінулі яго, у тым ліку, з-за пандэміі паведаміла платформа Yahoo.
Паводле яе слоў, парафіі ў розных дыяцэзіях абапіраюцца на 6-тыднёвую праграму «Inviting Catholic Home» (Запрашэнне католікаў Дадому). Яна была распрацавана яшчэ ў 2014 годзе свецкай асобай Салі М’юз, якая раней сама пакінула Касцёл, а пазней зноў вярнулася.
У інтэрв’ю амерыканскай сетцы Daily Record Салі М’юз падкрэсліла, што мэта праграмы заключаецца ў тым, каб “адкрыць касцельныя дзверы для тых, хто па розных прычынах пакінуў Касцёл, а цяпер хацеў бы па-новаму паглядзець на тое, чым для іх з’яўляецца каталіцкая вера».
Па словах ініцыятара праграмы, за аснову быў узяты прынцып: «нікога не асуджаць, а — наадварот, неабходна, каб яе ўдзельнікі адчувалі і разумелі, што яны не самотныя ў сваіх пошуках». Пасля завяршэння гэтай 6-тыднёвай праграмы яе можна працягваць у якасці евангелізацыйнай дзейнасці,- дадае аўтар.
idziemy.pl [2]
пераклад Марыны Ткач