[1]25 снежня ў касцёле Святога Духа ў Вiцебску адбылася ўрачыстая святая Iмша, якую цэлебраваў айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, афіцыял біскупскага суда. У сваёй гамiлii а. Сяргей звярнуў увагу на важнасць свята Божага Нараджэння, на тое, якiм ўрачыстым яно з’яўляецца.
Пасля Эўхарыстыі ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння». У выкананнi парафiяльнага хора прагучалi калядныя спевы на беларускай, польскай i лацiнскай мовах. Да радасных спеваў далучылiся i маленькiя парафiяне – яны заспявалi традыцыйныя калядкi («Саўка ды Грышка», «Стары Восiп» i iнш.) i, канешне, атрымалi салодкія пачастункi ад сваіх слухачоў.
Ядвiга Сiпайла, тэкст
Барбара Сiпайла, фота













