- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння

[1]У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by [2].

У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку.

Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.  Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко.

Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару і робіць гімнастыку. А яшчэ каталіцкі іерарх умее не толькі прамаўляць пранікнёныя казані, але і жартаваць.