24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Падчас Літургіі адбылося асвячэнне новага табэрнакулюма. Усе прысутныя ў касцёле былі вельмі ўзрадаваныя. Віцебская святыня з кожным разам становіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй. І асабліва пасля таго, як вядомы беларускі мастак Уладзімір Кандрусевіч зрабіў роспіс алтарнай часткі касцёла.
Анатоль Бандарчук, тэкст і фота



















