- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску з удзелам іерархаў пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею дыяцэзіі

[1]У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.

Віцебская рыма-каталіцкая дыяцэзія была ўтворана 13 кастрычніка 1999 года Святым Айцом Янам Паўлам II на моцы Апостальскай Канстытуцыі Ad aptius consulendum.

У сам дзень 25-гадовага юбілею ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбудзецца святкаванне з удзелам каталіцкага епіскапату Беларусі, мясцовых вернікаў і гасцей.

Праграма святкавання:

Адрас: катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, г. Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28.

Catholic.by [2]