- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску пройдуць рэкалекцыі па тэме вызвалення ад алкагольнай залежнасці

[1]У катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага з 30 сакавіка па 1 красавіка адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Радасць духоўнай свабоды». Асаблівасцю будзе тое, што праводзіць гэтыя духоўныя практыкаванні будзе супольнасць людзей, якія сталі на шлях аздараўлення ад алкагольнай залежнасці.

Праграма:

Чацвер, 30 сакавіка
17.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту
18.00 — св. Імша з казаннем пра рахунак сумлення
18.45 — канферэнцыя
Пазней магчымасць задаць пытанні і бліжэй пазнаёміцца за кубкам гарбаты.

Пятніца, 31 сакавіка
18.00 — Крыжовы шлях
18.30 — св. Імша і казанне пра рахунак сумлення
19.15 — канферэнцыя
Пазней — спатканне ў кавярні з сям’ёй пра сям’ю.

Субота, 1 красавіка
16.00 — пакутнае набажэнства і сакрамант споведзі
18.00 — св. Імша
18.30 — канферэнцыя
Пасля — заключнае спатканне ў парафіяльнай кавярні і падсумаванне рэкалекцый.