- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску падведзены вынікі сёмага Конкурсу на веданне Святога Пісання

[1]10 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2025. Упершыню ў гэтым годзе змаглі прыняць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі і паказвалі свае веды Бібліі па тэме «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».

У фінале прынялі ўдзел 74 асобы: 27 дзетак з малодшай катэгорыі (7-11 гадоў), 31 — з сярэдняй (12-17 гадоў), 16 дарослых ад 18 гадоў) з 15 парафій Віцебскай дыяцэзіі, 9 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 1 парафіі Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі накіраваліся ў катэдральны касцёл, каб распачаць гэты конкурс супольнай св. Імшой і малітвай. Цэлебрацыю літургіі ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які шчыра прывітаў фіналістаў: “Вельмі рады вас сустракаць на гэтым важным мерапрыемстве. І незалежна ад вынікаў кожны з вас, кожны хто ўзяў удзел, ужо пераможца. Вы тыя, хто наблізіліся да Божага слова і вельмі спадзяюся, што гэтае слова нікога і ніколі не пакіне без перамен, і зробіць вас на крок бліжэй да святасці”

[2]

Конкурс праходзіў у два этапы. Першы доўжыўся 45 хвілін. Пасля таго, як адказы былі правераныя, журы адабрала па 7 лепшых работ удзельнікаў з кожнай катэгорыі, якія былі дапушчаны да напісання другога этапу. Другі этап доўжыўся 20 хвілін.

[3] [4]

Пераможцамі I катэгорыі (да 11 год) сталі:

Пераможцамі II катэгорыі (да 17 год) сталі:

Пераможцамі III катэгорыі (ад 18 год і старэй) сталі:

Кожны ўдзельнік фіналу атрымаў з рук біскупа Алега дыплом і заслужаны падарунак.

[5]

Дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч шчыра падзякаваў усім, хто прычыніўся да правядзення конкурсу, асабліва партнёрам за фінансавую падтрымку, с. Марыі Шамовіч BDNP за падрыхтоўку, клопат і арганізацыю, супрацоўнікам і валанцёрам за працу па забеспячэнні мерапрыемства.

[6]

[7]

Агульны фотаздымак усіх удзельнікаў з падарункамі, катэхетаў і арганізатараў будзе яшчэ доўга захоўваць добры настрой і памятныя моманты гэтай сустрэчы.

[8]

Арганізатарам Конкурсу, які адбыўся ў Віцебскай дыяцэзіі ў сёмы раз, з’яўляецца Карытас Віцебскай дыяцэзіі.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота