- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску падведзены вынікі мастацкага конкурсу “Пілігрымы надзеі”

[1]16 лістапада ў віцебскім касцёле Святога Духа адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 мастакоў і мастачак з парафій Віцебска, Варапаева, Браслава, Маладзечна, Дзятлава, Новалукомля, Паставаў, Мазалава, Кордану, Глыбокага. Былі таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мерапрыемства пачалося з Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы біскуп падзякаваў Дабрачыннай каталіцкай рэлігійнай місіі Карытас Віцебскай дыяцэзіі, яе дырэктару кс. кан. Віктару Місевічу за арганізацыю конкурсу і парафіі Святога Духа на чале з кс. кан. Валерыем Марціноўскім за гасцінны прыём. Таксама Яго Эсцэленцыя напомніў удзельнікам мэту конкурсу “Гэты 2025 год — абвешчаны годам надзеі. Ён нагадвае нам пра нашу галоўную мэту – Божае Валадарства, якое мае надысці. Праз гэту вялікую ласку, мы самі з’яўляемся пілігрымамі надзеі. Заклікаю вас не толькі жыць гэтай надзеяй на хуткае спатканне з Хрыстом, але быць яе сведкамі для іншых», — сказаў іерарх.

[2]

За некалькі дзён да ўрачыстага падвядзення вынікаў, журы ў складзе а. Міхала Ермашкевіча ОР, кс. кан. Сяргея Сурыновіча і Алесі Арловай ацанілі працы ўдзельнікаў і вызначылі пераможцаў.

Узнагароджванне пачалося ўручэннем дыпломаў удзельнікаў. Толькі пасля гэтага наступіў доўгачаканы момант аб’яўлення пераможцаў, якія вызначыліся наступным чынам:

Малодшая катэгорыя (6 – 10 год):

2 катэгорыя (11-17 год):

3 катэгорыя (18 гадоў і старэй):

Падчас уручэння дыпломаў пераможцы мелі магчымасць прадставіць сваю працу.

[3]

Акрамя гэтага, падчас афіцыйнай часткі былі вызначаны пераможцы ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў”. Дзякуючы гэтаму кожны прысутны меў магчымасць адзначыць працу, якая найбольш спадабалася і адчуць сябе пачутым. Пераможцам у гэтай намінацыі стала Бутаровіч Ліза з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску.

Дырэктар Карытас Віцебск кс. кан. Віктар Місевіч таксама адзначыў любімы малюнак. Гэта была праца Ермак Лізаветы, якая намалявала пераход Майсея праз Чырвонае мора.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі прысутныя паўдзельнічалі ў танцавальнай імпрэзе, якую арганізавала валанцёрка Карытас Вілія. Таксама кожны меў магчымасць зрабіць сябе невялікі сувенір на памяць падчас мастацкага майстар-класу.

Лаліта Арлоўская, тэкст;

Ужгародскі Аляксандр, Лаліта Арлоўская фота.