[1]26 кастрычніка ў Віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага прайшоў «Баль усіх святых», паведамляе парафіяльны сайт [2]. Святым стаў амаль кожны — ад малога да вялiкага.
На балі можна было сустрэць розных святых. Імпрэза распачалася з малітвы. Падчас асноўнай часткі праграмы маленькiя «святыя» мелi магчымасць атрымаць балы ў неба за ўдзел у цікавых конкурсах і вясёлых забавах.
Дзякуючы гэтаму мерапрыемству, удзельнікі пазнаёмiлiся з жыццём многіх святых. Асаблівая ўвага была скіравана на св. Казіміра і св. Арханёла Габрыэля, імі на кароткі час сталі святары парафіі кс. Алег Зямчонак і кс. Валерый Орсік. Таксама для ўдзельнікаў быў арганізаваны салодкі стол.
Парафіяльнае свята дазволіла ў радаснай сямейнай атмасферы яшчэ раз пераканацца ў тым, што кожны можа быць святым, і што быць святым — гэта цудоўна!






