- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебскай дыяцэзіі з нагоды яе 25-годдзя праводзіцца мастацкі конкурс

[1]Віцебская дыяцэзія запрашае прыняць удзел у мастацкім конкурсе усіх ахвотных. Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца: знаёмства з гісторыяй Віцебскай дыяцэзіі, умацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2024.

Патрабаванні:

  1. Малюнак на тэму “25 год Віцебскай дыяцэзіі”
  2. Выкананне — розныя тэхнікі
  3. Фармат працы – А4, А3
  4. Адзін аўтар можа даслаць адну работу.
  5. Кожная работа павінна быць падпісана: аўтар, назва, пазначыць узрост, мясцовасць, назва парафіі і тэлефон.

Конкурс праводзіцца ў адзін этап. Малюнкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2024 г.

Работы неабходна дасылаць з пазнакай “Мастацкі  конкурс” на адрас: 210032 г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28

catechesisvitebsk@gmail.com [2]

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэнены кампетэнтным журы, якое вызначыць пераможцаў ва ўзроставых катэгорыях.

Узнагароджванне