- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адкрыта рэгістрацыя на конкурс на веданне Святога Пісання

[1]Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIІ Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання ўсіх жадаючых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Тэма біблійнага конкурсу — «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».

Цікавай адметнасцю конкурсу з’яўляецца тое, што ўпершыню змогуць прыняць удзел не толькі дзеці школьнага ўзросту, але і дарослыя: бацькі і апекуны дзяцей. Усе ўдзельнікі будуць падзелены на ўзроставыя катэгорыі:

Можна пачынаць рыхтавацца, чытаючы Біблію ў наступных раздзелах:

Падчас падрыхтоўкі да конкурсу карыстаемся тэкстам: “Новы Запавет” Мінск, 2017, першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове [2]

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове. Час на выкананне задання: 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

  1. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спампаваць заяўку на ўдзел [3], запоўніць дадзеныя і даслаць  арганізатарам па электроннай пошце catechesisvitebsk@gmail.com да 7 сакавіка 2025г. уключна.
  2. Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 29 (30) сакавіка 2025г.
  3. Дэканальны этап адбудзецца 5 (6) красакавіка 2025 г. У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць удзельнікі з кожнай катэгорыі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў.
  4. Фінал запланаваны на 26 красакавіка 2025 года ў Віцебску. Прыкладная колькасць фіналістаў– да 70 чалавек.

Пытанні і прапановы, звязаныя з Конкурсам, можна кіраваць на паштовую скрыню catechesisvitebsk@gmail.com [4].

с. Марыя Шамовіч   +37529 742-32-78 [5]