- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебскай дыяцэзіі адмяняецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці

[1]У сувязі з паляпшэннем сітуацыі ў Беларусі з эпідэміяй каранавірусу, пачынаючы з Пальмовай нядзелі 2022 г., біскуп Алег Буткевіч адмяняе дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала ў Віцебскай дыяцэзіі з 17 кастрычніка 2020 года.

Такім чынам, усе вернікі Віцебскай дыяцэзіі абавязаны асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.

Да канчатковага заканчэння пандэміі застаюцца ў сіле іншыя абмежаванні і рэкамендацыі, выдадзеныя кампетэнтнай уладай, якія датычацца захавання санітарных нормаў пры правядзенні набажэнстваў.

Біскуп Віцебскі на тэрыторыі Віцебскай дыцэзіі дазволіў наліваць святую ваду ў посуды пры ўваходзе ў касцёл і іншых месцах, дзе яна налівалася для ўжывання вернікамі.