- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Ватыкане рыхтуецца Глабальная каталіцкая дамова на карысць сям’і

[1]У рамках Года Сям’і – Amoris laetitia і падрыхтоўкі да Х Сусветнай сустрэчы сем’яў ініцыявана распрацоўка Глабальнай каталіцкай дамовы на карысць сям’і (Patto Cattolico Globale sulla Famiglia).

Дакумент будзе ўяўляць сабой праграму дзеянняў па падтрымцы інстытута сям’і ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла. Ініцыятарам яго прыняцця выступілі ватыканскія і міжнародныя каталіцкія ўстановы, такія як Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Папская акадэмія жыцця і Міжнародны цэнтр даследаванняў інстытута сям’і (CISF).

У падрыхтоўцы Дамовы прымуць удзел каталіцкія ўніверсітэты з розных краін свету. Праз адмысловыя даследчыя цэнтры яны павінны сабраць інфармацыю і навуковыя дадзеныя адносна сямейных адносін, сацыяльнай каштоўнасці інстытута сям’і, добрых прыкладаў палітыкі падтрымкі сем’яў на мясцовым і міжнародным узроўнях. На падставе гэтай інфармацыі будзе адбывацца далейшая праца над Дамовай.

Дакумент будзе прадстаўлены на заканчэнне Х Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе 22-26 чэрвені 2022 года. Форум будзе адбывацца адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету, але яго галоўныя падзеі пройдуць у Рыме з удзелам Святога Айца.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя [2] Vatican News