- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Варшаве святарскае пасвячэнне ўдзялілі ў анкалагічным аддзяленні

[1]У пятніцу, 24 мая, у анкалагічным аддзяленні ў Варшаве адбыліся незвычайныя пасвячэнні дыяканату і прэзбітэрату. Прыняў іх з рук дапаможнага біскупа Варшаўска-пражскай дыяцэзіі Марка Салярчыка прабываючы ў цяжкім стане клерык Кангрэгацыі Малых Спраў Божага Провіду (арыяністы) Міхал Лось.

У чацвер, 23 мая, клерык Міхал склаў на рукі ксяндза віцэ-генерала ордэна Арэстэ Ферары FDP шлюбы чысціні, убоства, паслухмянасці і вернасці Святому Айцу. На ўрачыстасцях прысутнічала сям’я арыяніста.

Урачыстасці адбыліся дзякуючы Пантыфіку Францішку, які адказваючы на ліст Галоўнага настаяцеля Кангрэгацыі, удзяліў дыспенсу.

[2]

Паводле misyjne.pl [11]
Фота са старонкі айцоў арыяністаў [12] у facebook