- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У студзені ў Мёрах пройдзе дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

[1]Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года.

Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях:

Па намінацыях:

Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю ТУТ>> [2] і даслаць заяўку па форме ТУТ>> [3] на электронны адрас kascelmery@gmail.com да 15 снежня 2023 года.

Фестываль пройдзе 4 студзеня 2024 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (г. Мёры, пл. Леніна, 14). Пачатак а 10-ай гадзіне.

Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (29) 216-02-86 —  кс. Андрэй Кулік.

kascelmery.by [4]