- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У смаргонскім араторыі адбыліся вакацыі з Богам

??????????????????????????????? [1]Вакацыі з Богам адбыліся з 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска.

На працягу пяці дзён с. Валянціна FMA, кс. Павел Шчарбіцкі SDB, кл. Юрый Пашкавец SDB, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям бліжэй пазнаёміцца з Бібліяй, а дакладней – са “Старым запаветам”.

“Па старонкам Бібліі”- менавіта так гучала тэма нашага лагера. А здяйсняць знаёмства дапамагаў мультфільм, у якім зразумела для дзетак разпавядаліся гісторыі пра Ноя і яго паслухмянасць, Абрагама і давер да Бога, Майсея, які прынёс запаведзі людзям, Езуса Навіна, у якога галоўнай каштоўнасцю быў Бог, а таксама пра Ёну, які зразумеў, што Бог усё бачыць.

Кожны дзень дзеці мелі працу ў групах, дзе глыбей разважалі пра біблейскія сюжэты, суадносячы іх з рэальным жыццём. А таксама выхаванцы атрымлівалі хатняе заданне, якое павінны былі рабіць дома са сваімі бацькамі.

[2]

Вельмі важна, што кожны дзень распачынаўся святой Імшой, падчас якой дзеці вучыліся адчуваць рэальную прысутнасць Бога. Праграма канікул уключала ў сабе не толькі працу ў групах і прагляд мультфільмаў, але таксама і вялікія гульні, вольны час, гурткі. Не адзін дзень вакацый не праходзіў без традыцыйнага салезіянскага слоўка на канец дня.

Своеасаблівым падарункам аказалася арганізаванае ў адзін з пяці дзён падарожжа ў Гервяты і Жупраны. Гэта была вельмі цікавая і павучальная вандроўка.

[3]

Напрыканцы апошняга дня лагера ўдзельнікаў чакала падсумаванне пройдзенных тэм, у выніку якога дзеткі згадзіліся з думкай, што трэба быць больш паслухмяным, давяраць Богу і сваім бацькам, успрымаць запаведзі, як парады ад любячага Бога, мець галоўнымі духоўныя каштоўнасці і ведаць, што Бог ўсё бачыць. І нельга забывацца пра тое, што Бог чакае нас не толькі ў нядзелю, а заўсёды.

Скончыліся канікулы канцэртам для бацькоў і салодкім сталом, які падрыхтавалі ўдзельнікі адпачынку.

[1] [4]

Валерыя Неўская для sdb.by [5]