- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У смаргонскай бальніцы з’явіўся пакой для малітвы католікаў

[1]У цэнтральнай раённай бальніцы Смаргоні цяпер існуе пакой для малітвы католікаў. У памяшканні, якое знаходзіцца побач з неўралагічным аддзяленнем і прызначана пад капліцу Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных, упершыню адбылася святая Імша.

Цэлебраваў літургію кс. Артур Ляшнеўскі SDB, які да нядаўняга часу быў пробашчам смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзіў рамонт і абсталяванне пакоя для малітвы. Матэрыяльную падтрымку ў правядзенні рамонту аказалі вернікі парафіі св. Міхала Арханёла.

[2]

[3]

Паведамляецца, што стварэнне ў медыцынскай установе месца малітвы для пацыентаў-католікаў – вялікая ласка, у гэтым месцы яны змогуць шукаць патрэбныя сілы ў перыяд лячэння і атрымліваць духоўную і псіхалагічную падтрымку з боку Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі [4]

Фота: shliah.by