- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Слоніме пройдзе турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II»

[1]28 жніўня ў Слоніме адбудзецца XIX ​​турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. Да ўдзелу запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Удзельнікі падзяляюцца па ўзросце на дзве катэгорыі: малодшая (вучні 8-11 класаў), старэйшая (ад 17 гадоў).

Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і даслаць у электронным выглядзе на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці с сабой. Падчас рэгістрацыі кожны ўдзельнік павінен мець пашпарт альбо яго ксеракопію.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – 8 чалавек.

Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” (пляцоўкі 20х40 м).

Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены – неабмежаваная колькасць.

Час гульні – два таймы па 10 хвілін.

Праграма турніру:

Запісацца можна да 20 жніўня па тэлефонах:

+375 29 319 54 65 Velcom,

+375 33 624 35 22 МТС — 

кс. Артур Малафей, арганізатар

Grodnensis.by [2]