- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Слабодцы пахавалі маці ксяндза Марата Казлоўскага

[1]8 студзеня 2022 года адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ядвіга Гедройць, мама кс. Марата Казлоўскага, пробашча парафіі Святой Ганны ў Мосары, святара Віцебскай дыяцэзіі.

Ядвіга Гедройць памерла ва ўзросце 77 гадоў пасля хваробы, ускладнёнай вірусам COVID-19.

10 студзеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе сабраліся святары і сёстры з Віцебскай дыяцэзіі, каб падтрымаць у жалобе сабрата ў святарстве.

Цэлебрацыю пахавальнай св. Імшы і абрады пахавання ў касцёле і на могілках ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

«Страта блізкага чалавека – гэта заўсёды боль, але мы перажываем яго з верай у Езуса Уваскрослага. Шукаючы Хрыста ў гэтым свеце, жывучы разам з Ім паяднаным, можам разлічваць на ўзнагароду вечнага жыцця, — на самым пачатку літургіі адзначыў біскуп Алег. — З верай спадзяемся і на вечнае жыццё для Ядвігі, тым больш, што яна – маці святара, тая якая ахвяравала свайго сына на Божую службу, якая сваёй малітвай і ахвярай жыцця служыла і падтрымлівала свайго сына ў святарскай паслузе».

[2]

На заканчэнне Эўхарыстыі кс. Марат падзякаваў усім, хто апошнія часы падтрымліваў і дапамагаў, маліўся разам, тым, хто быў побач з яго маці ў апошнія дні.

Пахавалі св. п. Ядвігу Гедройць на могілках у Слабодцы.

[3]

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота