- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Швецыі 700-тонны касцёл перанеслі ў іншае месца за два дні

[1]У самым паўночным горадзе Швецыі людзі сталі сведкамі незвычайнага відовішча: драўляны касцёл у Кіруне, якому больш за 100 гадоў, быў перанесены (без разборкі!) на новае месца, прыкладна за 5 кіламетраў.

Сваё “падарожжа” касцёл пачаў 19 жніўня 2025 года пасля ранішняй Імшы, якая прайшла ва ўнутраным дворыку перад касцёлам. За пераездам, які доўжыўся два дні, назіралі каля 10 000 чалавек. Тыя, хто не змог прыйсці асабіста, глядзелі падзею ў прамым эфіры па шведскім тэлебачанні.

Прычына пераезду была сур’ёзнай: дзесяцігоддзі здабычы руды ў суседняй шахце Кіірунаваара зрабілі глебу нестабільнай. Таму ўвесь горад Кіруна паступова рухаецца на ўсход.

Ужо перанесены больш за 20 будынкаў, і цяпер чарга касцёла — адной з найважнейшых славутасцяў горада.

Чакаецца, што ўвесь горад апынецца на новым месцы не пазней за 2035 год.

Спецыяльная канструкцыя для пераезду

Касцёл, пабудаваны ў 1912 годзе, важыць 670 тон і мае архітэктуру, падобную на намёт. Для яго перавозкі была распрацавана спецыяльная транспартная канструкцыя: цяжкі транспарцёр, які падтрымліваўся сталёвымі бэлькамі, перамяшчаў канструкцыю па падрыхтаванай трасе з максімальнай хуткасцю адзін кіламетр у гадзіну.

Кошт гэтага праекта — прыкладна 44 мільёны еўра — пакрыла дзяржаўная горназдабыўная кампанія LKAB, якая назвала перавозку «ўнікальнай у сусветным маштабе». Гістарычны арган 1957 года і алтарны роспіс прынца Шведскага Яўгена знаходзіліся пад асаблівай аховай падчас перавозкі храма.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Aga Kundelek (@kundelek.na.biegunie) [2]

stacja7.pl [3]
Пераклад Марыны Сінкевіч