[1]108 гадоў таму, 13 мая 1917 года ў Фаціме Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў з просьбай штодзённа маліцца на ружанцы, каб выпрасіць супакой для свету і канец вайны. Сёння надалей актуальна гучаць словы Маці Божай. Яе заклік не страціў сваёй моцы і ў нашыя дні. Шматлікія пілігрымы і парафіяне 13 мая 2025 года наведалі Фацімскі Санктуарый у Шуміліне, каб разам з Марыяй прасіць Бога аб супакоі ў свеце.
Сярод пілігрымаў быў біскуп Алег Буткевіч, які 25 год таму ў гэты дзень прыняў святарскае пасвячэнне.
Гісторыя аб’яўленняў сцвярджае, што Маці Божая аб’яўлялася дзецям на карлікавым дубе, які быў крыху большым за метр у вышыню. На памяць аб гэтым на тэрыторыі санктуарыя вырашылі пасадзіць дуб, а так як біскуп Алег адзначае срэбны юбілей святарства, то ён гэта і ўчыніў.
Перад пасадкай іерарх адзначыў, што гэты дуб у Шуміліне будзе нагадваць пра аб’яўленні Маці Божай і “няхай ён стане сімвалам і знакам моцы Каталіцкага Касцёла ў свеце і на нашай зямлі.”
Фота з архіва парафіі