- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Шчучыне прайшоў канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага хора

19 красавіка ў Шчучыне ў раённым доме культуры прайшоў вялікі канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага касцёльнага хору CALASANZ. Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсіх жыхароў горада, бо магчымасць трапіць на яго меў кожны ахвотны.

uPP2ilXpvew [1]

Надвор’е нельга было назваць спрыяльным для добрага настрою, але спеў ад самага сэрца змог выратаваць сітуацыю. Усе госці адзначылі, што атмасфера склалася сапраўды сямейная і цёплая. Дзве гадзіны пранесліся імгненна.

LGrdBiHznVA [2]

Дзень нараджэння не мог прайсці без падарункаў, якія атрымалі не толькі цяперашнія ўдзельнікі хору, але і тыя, хто, пачынаючы з 2005 года, былі часткай гэтай сям’і. Акрамя гэтага, кожны глядач мог атрымаць памятныя сувеніры падчас латарэі, якая праводзілася паміж нумарамі.

xy-KsUvIOqI [3]

2005-2015 гады – гэта не проста гады існавання хора, але і неаддзельная частка жыцця шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай.

vbZZIMBM8c8 [4]

Музычным кіраўніком і сяброўкай хору ад самага пачатку была і застаецца Людміла Казлова. Духоўнымі настаўнікамі з’яўляюцца айцы піяры, якія працуюць у парафіі. Дзякуючы сумеснай працы гэтых людзей, жаданню і актыўнасці ўдзельніц хору, Шчучын атрымаў сапраўднае свята для душы.

Алёна Мыслівец, тэкст

Алёна Мыслівец, Вераніка Хацук, фота