- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Шчучыне адбылося спатканне для міністрантаў, харыстак і іх бацькоў

szczuczyn08 [1]29 кастрычніка ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў, чые дзеці належаць да Літургічнай службы алтары і моладзевага хору «Calasanz».

Пасля кароткай забавы а. Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў разважанне на тэму адносна міжасобасных адносін у сям’і на падставе Адгартацыі Папы Францішка » Amoris laetitia «. У той час, для хлопцаў і дзяўчат была арганізавана інтэграцыйная забава, каб пазнаёміцца з новымі членамі ЛСА і хору «Calasanz».

Вынікам першай сустрэчы ў новым катэхетычным годзе стала супольная Эўхарыстыя ў парафіяльным храме, якую ўзначаліў а. Ян Асіповіч SP (адказны за міністрантаў), гамілію прамовіў а. Вітальд Пяцельчыц SP.

А. Віталь Слука SP, тэкст і фота