- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Шчучыне адбылося спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz»

Schuchyn_spatkanne backoy6 [1] 12 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло чарговае фармацыйна-малітоўнае спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz».

Галоўную канферэнцыю на тэму: «Бацькі – аўтарытэт для сваіх дзяцей» правяла спецыяльна запрошаная на гэту сустрэчу сястра Ірэны Барцэвіч FMA.

Яна дапамагла ўсім задумацца над тым, ці я добра ведаю сваю дачку, свайго сына? Якія станоўчыя рысы маюць мае дзеці? Ці мы дбаем пра тое, каб быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей?

Schuchyn_spatkanne backoy2 [2]

Крыху пазней адбылася другая частка спаткання, якая была прысвечана разважанням пра сакрамант споведзі. Іх праводзіў пробашч парафіі а. Віталій Пятельчыц SP.

На заканчэнне спаткання адбылося набажэнства Крыжовага шляху. Разам з бацькамі на супольнай малітве прысутнічалі і дзеці. Тэматыка набажэнства была звязана з прабачэннем у сем’і.

а. Віталій Слука SP, тэкст;
Людміла Казлова, Віталій Варонік, фота