[1]З 6 па 8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца Дні духоўных сустрэч для юнакоў.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаецца мужчынская моладзь ва ўзросце ад 15 гадоў… і студэнты, якія хочуць паглыбіць сваю веру, узмацніць сваё сяброўства з Хрыстом каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.
У межах сустрэчы запланавана супольная і індывідуальная малітва, разважанне Святога Пісання, размова са святаром.
Падчас сустрэч будзе магчымасць абмяняцца сваімі думкамі, задаць пытанні….
Духоўныя сустрэчы — гэта нагода паназіраць за жыццём айцоў піяраў як выхавацеляў дзяцей і моладзі.
Прагнеш распазнаць сваё пакліканне? Езус цябе чакае!
Адрас: Калегіум Ордэна Піяраў, вул. Савецкая 1, 231513, г. Шчучын, Гродзенская вобл.
Просім паведаміць аб удзеле ў сустрэчы да 4 сакавіка.
Кантактны тэлефон:
+375 (29) 789 06 27 (МТС)