- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Росіцы праваслаўныя і католікі разам адзначылі Вадохрышча

[1]19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначаюць Хрышчэнне (Вадохрышча). Па ўсёй Беларусі асвячаюцца выразаныя ў форме крыжа палонкі для купання.

Росіца не стала не выключэннем. На прыгожым возеры два дні кіпела праца і супольнымі высілкамі праваслаўных і католікаў было арганізаванае месца для малітвы і акунання. Пасля набажэнства, якое правёў бацюшка Васіль з Сар’і, праваслаўныя і католікі здзейснілі гэтую старажытную традыцыю трохразовага акунання з малітвай. Сярод смельчакоў быў таксама а. Андрэй Сідаровіч, марыянін з Росіцы. Некаторыя вернікі прыйшлі спецыяльна падтрымаць свайго пастыра.
[2] [3]

Айцец Андрэй (злева) разам са сваімі парафіянамі

а. Андрэй Сідаровіч