[1]Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на чуванне, якое адбудзецца ў Паставах у ноч з 23 на 24 красавіка.
Тэма чування: “Божая Міласэрнасць у маім жыцці. Чалавечы вопыт Добрага Бога”.
Праграма чування:
20.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў, кава.
21.00 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування
21.20 – Канферэнцыя, перапынак
22.30 – Падрыхтоўка да святой Імшы
23.00 – Святая Імша, цэлебруе Ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі, біскуп Алег Буткевіч
0.30 – Перапынак на гарбату
1.00 – Канферэнцыя, перапынак
2.30 – Святы Ружанец
3.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
4.30 – Ранішняя малітва і заканчэнне чування
5.00 – Сняданне. Ад’езд удзельнікаў.
Кс. Аляксей Асон