- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Оршы пройдзе «Вінаграднік» на тэму «Страх Божы»

[1]23 мая 2026 года ў Оршы адбудзецца курс «Вінаграднік». Тэма сустрэчы – «Страх Божы».

Арганізатары запрашаюць да разважання над біблейскім паняццем страху Божага: што гэта – псіхалагічны ціск ці духоўная аснова мудрасці і пашаны да Творцы.

Час правядзення: з 10:00 да 20:30.

Месца: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Запіс удзельнікаў – да 20 мая 2026 года ўключна па тэлефоне: +37529 500-40-88 [2] – Марыя.