- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Оршы адбудзецца “Вінаграднік” на тэму “Праведнасць”

vinagradnikczerwen [1]Айцец Аляксандр Жарнасек MIC запрашае ўсіж жадаючых на чарговы «Вінаграднік». Сустрэча адбудзецца ў аршанскай парафіі Cвятога Юзафа 18 чэрвеня і стане апошняй перад летнім адпачынкам.

“Біблія паказвае нам дзьве праведнасці – праведнасць ад чалавека і праведнасць Божая. Не шмат мы пра гэта ведаем. Езус папярэджвае, што калі наша праведнасць не будзе большай за праведнасць фарысеяў, то не ўвойдзем да Божага Валадарства. Гэта азначае, што тэма для нас невядомая, але вельмі важная”, – адзначае айцец Аляксандр [2].

Для людзей здалёк будзе магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 16 чэрвеня.

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (Мтс)

Праграма:

9.00. Сняданне
10.00. Ранішняя малітва
10.30. Канферэнцыя I
11.30. Канферэнцыя II
12.45. Абед, вольны час
13.30. Адарацыя, споведзь, размовы
16.30. Святая Імша
17.30. Вячэра
18.30-21.00 Малітва заступніцтва.