[1]У Оршы з 23 па 25 лістапада адбудзецца курс «Яўхім і Ганна». Ён праводзіцца ўпершыню і прысвечаны праблеме бясплоднасці, на якую будзе магчымасць паглядзець з духоўнага позірку, а таксама з боку навукі і медыцыны.
У праграме прадугледжаны канферэнцыі, а таксама малітва-аздараўленне ад няплоднасці.
Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 13.00.
Курс праводзяць: Людміла Баракава, урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП, а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Запіс трывае да 21 лістапада (серада) па тэл.: +375297130233 (а. Аляксандр)