- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудскім касцёле пройдзе сімфанічны канцэрт

[1]22 жніўня ў 20:00 ва ўнутраным двары касцёла св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца сімфанічны канцэрт-бал пад адчыненым небам «Ажурныя мары».

На канцэрце выступіць сімфанічны аркестр і акадэмічны хор нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі РБ, салісты Вялікага Тэатра, Беларускі Дзяржаўны Заслужаны акадэмічны харэаграфічны ансамбль «Харошкі».

Вядучыя канцэрта: Вольга Венская і Павел Адахоўскі.