- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку праходзіць курс “Абаронца веры”

[1]7 кастрычніка ў Навагрудку будуць прадоўжаны сустрэчы курса “Абаронца веры” (Fidei Depositum), якія распачаліся ў мінулым годзе.

Курс разлічаны на ўсіх хрысціянаў, асабліва католікаў, якія жадаюць паглыбіць свае веды ў галіне гісторыі Касцёла, фундаментальнага багаслоўя, новых рэлігійных рухаў, у сучасных маральных праблемах, асабліва ў гендэрнай ідэалогіі і акультызме.

Мэта курсу — паглыбіць хрысціянскі светапогляд вернікаў сярод распаўсюджвання розных антыхрысціянскіх сістэм і плыняў у грамадстве і дапамагчы праз набытыя веды супрацьстаяць духу і спакусам гэтага свету.

Тэмы, якія будуць разглядацца:

Курс дае магчымасць удзелу ў дыскусійных сустрэчах з цікавымі людзьмі. Яго неад’емнай часткай з’яўляецца супольная малітва: святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Сустрэчы пройдуць: